Першая аварыя адбылася раніцай, калі на вуліцы было яшчэ цёмна. Пад'язжаючы да маста паміж Чаромушкамі і Усходняй маршрутка №5 сутыкнулася з легкавушкай. Удар быў моцным і легкавушку ссунула з месца сутыкнення, таму дакладна сказаць хто ж стаў прычынай аварыі мы не можам.
Другая аварыя адбылася на Кірпічным (тая частка Андрэеўшчыны, якая адыйшла да гораду). Тут таксама складана зразумець што адбылося, бо на месцы здарэння застаўся толькі адзін пабіты аўтамабіль.