Паведамленне пра пажар на вуліцы Маладзёжнай паступіла а 18-30 11 лютага. Калі на месца прыбылі ратавальнікі, ім паведамілі, што ў кватэры мусіць знаходзіцца мужчына. І сапраўды, у задымленай кватэры на падлозе знайшлі мужчыны, які быў без прытомнасці. Мужчына - пенсіянер 1954 года нараджэння. Мужчына не быў алкаголікам, суседзямі характарызаваўся станоўча, хаця ў сваім фотарэпартажы МНС падкрэсліла старыя пустыя бутэлькі ў кватэры.
Мужчыну вынеслі на свежае паветра, але пасля агляду дактарамі яго адпусцілі дамоў, бо адчуваў ён сябе нармальна.