У прынцыпе тое, што летам мяняюцца расклады чыгункі - справа прывычная. Лета - час рамонтных работаў, якія, канешне, не абмінаюць і чыгуначныя шляхі. Таму ёсць сэнс пераправяраць наяўнасць і расклад цягнікоў перад кожнай паездкай.
На гэтым тыдні 14 і 15 чэрвеня будзе скарэктаваны рух цягніка Орша-Камунары. З Оршы і ў Оршу цягнікі будуць прыязжаць як звычайна, а ў Касцюковічы на станцыю Камунары прыязжаць і адпраўляцца са змененым графікам. Так, з Оршы на Камунары цягнік прыедзе на 21 хвіліну пазней а 9-58, гэта тычыцца таго цягніка які з Оршы адпраўляецца а 3-52. Назад цягнік выедзе а 15-58 і са змененым раскладам прыедзе на Оршу-Цэнтральную а 19-04, то бок, у дарозе дызель выраўняе расклад і прыедзе як і раней.