У лістападзе мінулага года наш сайт orsha.eu быў заблакаваны рашэннем уладных органаў. Прычыны блакіроўкі былі патлумачаны, але так, што мы і не зразумелі ў чым правініліся. Ды і не важна. Сёння ў краіне амаль не засталося не падначаленых ідэолагам сайтаў і газетаў. І блакуюць іх не па нейкіх прычынах, а высмоктваючы падставы з пальцу.
На наш запыт абласная пракуратура патлумачыла таксама, што сайт заблакаваны роўна на 6 мессяцаў. 6 месяцаў прамінула ў траўні, але сайт так і застаўся заблаваным. Не тое, каб мы надта перажываем — мы сканцэнтраваліся на рабоце ў сацыяльных сетках і па сукупнасці рэётынгаў кожнай старонкі ўжо таксама сталі самым папулярным інфармацыйным рэсурсам нашага рэгіёну. Тым не меньш, калі ўлада робіць выгляд, што грамадзяне павінны жыць па законах і рашэннях гэтай улады, то і сама яна павінна выконваць свае пастановы і законы. Таму мы чарговы раз звярнуліся ў пракуратуру за тлумачэннем: чаму сайт да гэтае пары не разблакаваны.
Адказ пракуратуры мы апублікуем як толькі яго атрымаем.