Учора па краіне чарговы раз абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. На гэты раз з-за моцнага ветру. Звычайна такі вецер можа азначаць прынцыповую змену надвор'я, але не ў гэты раз. Фактычна надвор'е не зменіцца ў параўнанні з апошнімі парай дзён. Ну, можа быць, будзе больш вільготна, але такой колькасці ападкаў не хопіць на тое, каб зноў адчынілі для наведваемасці лясы.
Затое тэмпература трохі яшчэ зменьшыцца. Сёння - у сераду 15 ліпеня - сіноптыкі абяццаюць не больш за 20 градусаў і кароткачасовыя дажджы днём. Заўтра практычна тое самае, але дажджоў будзе меньш. Пятніца і субота абяццаюць быць яшчэ больш халоднымі - тэмпература не дойдзе і да 20 градусаў. Затое ў нядзелю падымецца да +23, стане цяплей і прыемней. І ва ўсе гэтыя дні чакаюцца кароткачасовыя дажджы.