Кіраўніцтва ільнокамбінату распавяло пра свае планы на фабрыку мастацкіх вырабаў. Нагадаем, што фабрыка банкрутавала і развальвалася шмат гадоў запар. У 2019 годзе яе перадалі упраўленню справамі прэзідэнта (камерцыйная структура пры прэзідэнце), якое і дабіла прадпрыемства да шчэнту. Што рабіць з фабрыкай было не зразумела, хаця яе гатовы быў бы купіць "Белвест" і адчыніць у Оршы сваю дадатковую вытворчасць.
У мінулым годзе Лукашэнка, наведаўшы фабрыку з гонарам гаварыў, што фабрыку не забілі і не прадалі прадпрымальнікам і перададуць ільнокамбінату. І гэта пры тым, што ільнокамбінат больш за 10 гадоў з'яўляецца датацыйным прадпрыемствам.
На днях БелТА апублікавала планы ільнокамбіната на фабрыку мастацкіх вырабаў. Зараз вядзецца рэканструкцыя фабрыкі. Рэканструкцыя мусіць скончыцца да канца года і тады прадпрыемства зноў пачне працаваць. Толькі цяпер тут не будуць рабіць вышыўку, а пачне адшываць вопратку пад брэндам "Villini".