06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Важнае абмеркаванне

07.07.2022 13:43

1664 прагляду, 0 каментароў

Выканкам выставіць на грамадскае абмеркаванне праэкт рэканструкцыі «Бутэлечнага горлышка»

Нарэшце з'явіўся праэкт рэканструкцыі самага праблеманага маста ў горадзе. "Бутэлечнае горлышка" - мост паміж Усходняй і Чаромушкамі - шмат гадоў, нават дзесяткаў гадоў, прычына аўтамабільных затораў і аварыяў у горадзе. Нарэшце выканкам запрапанаваў варыянт вырашэння праблемы. Варыянт падаецца не адназначным, але па праэкце жыхары горада могуць выказацца на адмысловых грамадскіх абмеркаваннях.

Грамадскія абмеркаванні распачнуцца з 18 ліпеня. Свае прапановы па праэкце можна будзе выказаць да 11 жніўня. У частку гэтага часу ў фае выканкаму будзе арганізаваная выстава праэкту. Яна з'явіцца 18-га ліпеня і прастаіць да 1 жніўня.

З тых дакумантаў, якія ўжо сёння выкладзены на сайце выканкаму можна меркаваць, што чыгунка, якой і належыць мост, усё ж такі не пагадзілася на рэканструкцыю яго чыгуначнай часткі. Менавіта з-за гэтага столькі гадоў і не магчыма было распачыць яго рэканструкцыю. Таму праэкціроўшчыкі зменаў выкруціліся па іншаму. Яны вырашылі прыбраць з-пад маста пешаходную зону і за кошт гэтага пашырыць праездную частку, што можа не ўсім спаабацца і ў прынцыпе не вяжацца з прынцыпамі сучаснага урбанізма дзе не машыны, а людзі галоўныя ў горадзе. Пешаходаў жа плануецца адправіць у вадасточную трубу, калі казаць вельмі груба. Калі казаць больш правільна, то там дзе сёння стаіць труба для стокавых водаў будзе пабудаваны падземны пераход праз які і пойдуць людзі. У сувязі з гэтым будуць рэканструяваныя і шэраг камунікацыяў, з відавочнага, труба, якая пакуль што закрывае ад вачэй сток вады.

Праэкт вельмі важны для горада. На практыцы ён мусіць вырашыць транспартную праблему гэтай часткі Оршы. Але наколькі людзям будзе зручна ісці ў падзямелле, саступіўшы сваю дарогу аўтамабілям... У любым выпадку сваё меркаванне можна выказаць. Публічная прэзентацыя праэкта, на прэзэнтацыях звычайна і ўзнікае найбольш пытанняў, адбудзецца 25 ліпеня а 14-00 у малой залі выканкаму.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Важнае абмеркаванне

Выканкам выставіць на грамадскае абмеркаванне праэкт рэканструкцыі «Бутэлечнага горлышка»

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение