Нагадаем, што сайт быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі ў лістападзе мінулага году на паўгады. Але паўгады прайшло, а сайт так і застаўся не даступны для жыхароў краіны. Канешне праз ВПН сайт чытаць можна, як і чытаць нас у сацыяльных сетках ды і за мяжой сайт працуе паўнавартасна. Больш за тое, старонкі ў сацыяльных сетках выраслі і сёння мы ўжо маем больш чытачоў чым да блакірокі.
Тым не меньш, справа прынцыпа - заблакавалі на паўгады, разблакуйце своечасова. Менавіта таму ў пракуратуру быў напісаны ліст і сёння нам прыйшоў на яго адказ. Прадказальна - сайт не разблакуюць. Па-першае, аказваецца, мы павінны былі прыбраць артыкулы з-за якіх нас заблакавалі. У прынцыпе, мы і не збіраліся іх выдаляць, бо яны праўдзівыя, а тое, што ў іх - па меркаванні пракуратуры - утрымліваецца інфармацыя, якая дыскрэдытуе ўладу, дык уладам не трэба было ствараць такі наратыў. У тым, што ўлада ў 2020 годзе сябе канчаткова дысрэдытавала разам з міліцыяй - гэта дакладна не віна журналістаў. Акрамя таго, што мы не выдалілі папярэднія артыкулы-раздражняльнікі, пракуратура выявіла яшчэ некалькі артыкулаў, якія дыскрэдытуюць суд. Нашае меркаванне такое ж: дыскрэдытаваць можна толькі дзеяннямі і гэтыя дзеянні робяць не журналісты, а сам суд. Таму пракуратуры, па логіцы, варта было б заблакаваць суд, уладу і міліцыю, а не сайт, які проста апісвае іх работу, апісвае без высноваў.
Раней Ігар Казмерчак, рэдактар нашага сайта, у адным з інтэрв'ю казаў: што калі пракуратура не разблакуе сайт у чэрвені, то мы запусцім у ютуб яшчэ адно шоў, якое зробіць блакіроўку сайта не толькі безсэнсоўнай для ўлады, а яшчэ і будзе распаўсюджваць інфармацыю пра Оршу яшчэ больш эфектыўна. Думаем, што напрацягу месяца такое шоў можа з'явіцца.
Таму, калі вы на тэрыторыі Беларусі, то пастаўце на свае прылады VPN і падпішыцеся на нашыя сацыяльныя сеткі.
Telegram - t.me/orshaeu Instagram - https://instagram.com/orsha_eu Facebook - https://www.facebook.com/orshaeu YouTube - https://www.youtube.com/user/orshaeu VK - https://vk.com/orshaeu VK - https://vk.com/orsha_eu OK - https://ok.ru/orsha.eu