Сапраўды прыпынак быў патрэбны, бо стары галоўны корпус бальніцы хоць і знаходзіцца на адной з галоўных дарогаў горада, але па вуліцы Міра і з аднаго і з другога боку да прыпынкаў вельмі далёка. Па нормах дадатковы прыпынак мог з'явіцца толькі дзесці пасярэдзіне паміж Усходняй і Цэнтрам, але там мост.
Нашчасце, чыноўнікі адыйшлі ад нормаў і зрабілі новы прыпынак, які дастаткова зручны для наведвання бальніцы. Аўтобусы тут пачалі спыняцца два дні таму.