Уражанне, што лета сканчаецца з'яўляецца ад прагноза надвор'я. Гэта ўжо не падобна на лета, хутчэй на раннюю яшчэ цёплую, але ўжо мокрую восень.
Так, на сёння 15 ліпеня сіноптыкі прагназуюць працяглыя ападкі днём і кароткачасовыя летам. Такімі дажджамі адчыняецца амаль цэлы тыдзень штодзённых дажджоў. Тэмпература пры гэтым апусціцца ніжэй за дваццаць градусаў. У суботу 16 ліпеня ападкаў па рэгіёне чакаецца яшчэ больш, а тэмпература яшчэ меньш - апусціцца да +18. Нядзяля стане яшчэ больш халодной - ужо да +15 градусаў і кароткачасовыя дажджы амаль без перапынку, як гаварылася ў старым анекдоце. Сапраўды так, і раніцай, і днём, і ноччу сіноптыкі чакаюць у нядзелю кароткачасовыя дажджы.
Толькі ў панядзелак на наступным тыдні тэмпература зноў пачне падвышацца. У панядзелак дойдзе да +18, у аўторак вернецца да +20 і можа працягнуць свой рост, але ж дажджы ўсё адно будуць чакацца кожны дзень.