06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Здарэнні

«Нагрэлі» пенсіянераў на грошы

20.07.2022 14:06

1344 прагляду, 0 каментароў

Жонка мужчыны падумала пра падман, але затым паверыла.

15 ліпеня пенсіянеру з Воршы паступіў «традыцыйны» званок ад махляроў, паведамляе УСК па Віцебскай вобласці. Суразмоўніца назвалася нявесткай і слёзна прасіла дапамагчы, бо яна стала вінаватай у ДТЗ.

Каб пазбегнуць пакарання, трэба было заплаціць пэўную суму, паведаміла псеўдасваячка. Падчас тэлефоннай размовы ў пакой увайшла жонка мужчыны, яна ўсумнілася ў праўдзівасці званка. Пасля чаго ашуканцы звязаліся з ёй па нумары тэлефона і працягнулі зносіны.

Праз некалькі гадзін «апрацоўкі» пенсіянераў, тыя перадалі ашуканцам праз кур’ера ўсе свае зберажэнні — 25 тысяч даляраў.

Толькі праз нейкі час мужчына вырашыў патэлефанаваць свайму сыну і даведацца ў яго ўсю інфармацыю, а стэлефанаваўшыся з ім, зразумеў, што стаў ахвярай тэлефонных ашуканцаў.

Распачата крымінальная справа па артыкуле 209 ч.4.

Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні, людзі ўсё адно ахвотна давяраюць махлярам, якіх потым даволі цяжка знайсці, паколькі тыя выкарыстоўваюць падстаўныя сім-карткі, чужыя тэлефоны і змяняюць месца дыслакацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Нагрэлі» пенсіянераў на грошы

Жонка мужчыны падумала пра падман, але затым паверыла.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение