Аварыя адбылася каля 19-20 на скрыжаванні Леніна і Караткевіча. Чорны аўтамабіль, якому чырвоны ўехаў ўбакавіну, быў на расейскіх нумарах. Падобна на тое, што аўтамабіль на беларускіх нумарах спрабаваў павярнуць на Караткевіча, але кіроўцы адзін аднаго не зразумелі.
На гэтым участку дарогі дзве паласы, таму, не зважаючы на чаканне ДАІ і далейшыя разборкі, руху гэтая аварыя, бачна, асабліва не перашкодзіць.