Сёння — у нядзелю 7 жніўня — на нашым ютубе мы запускаем новую перадачу. Найбольш важныя навіны Аршаншчыны прагучаць каротка, але з дадатковымі фактамі, якія мы не ўпісваем зачастую ў свае артыкулы. Пакуль мы не называем час у які выйдзе першы выпуск навінаў, але калі на нашым канале ў ютуб вы націсніце клавішу «Падпісацца», то вам прыйдзе паведамленне пра выхад роліка. У далейшым такія тыднёвыя навіны будуць выходзіць па нядзелях раз на тыдзень.
Гэта ўжо другая нашая перадача на канале. Першая «Прыватнае меркаванне» выходзіць па серадах і таксама заслугоўвае ўвагі аршанцаў. Акрамя таго на нашым ютубе можна знайсці два ролікі «Оршазнаўства» і відэа з некаторых падзеяў нашага горада і раёна.