На гэтым тыдні ў Беларусі зачынілі амаль усе лясы для наведвання. Звязана гэта з сухім і спякотным надвор'і, якое па прагнозах сіноптыкаў мала зменіцца напрацягу тыдня, а значыць і лясы не адчыняцца. Больш за тое, на суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнай спёкі. У некаторых раёнах тэмпература дасягне +32 градусы.
Выходныя чакаюцца прыблізна такімі ж спякотнымі і сухімі. Праўда, на небе з'явіцца невялікая колькасць ваблокаў, што можа апусціць тэмпературу на пару градусаў, калі пашанцуе, але вільготнасці не дадасць. Толькі ў панядзелак пад вечар могуць пайсці кароткачасовыя ападкі, але гэта не гарантавана, як у прынцыпе, большасць прагнозаў сіноптыкаў, якія маюць сваю долю верагоднасці. Больш верагоднасці, што дождж будзе 31 жніўня, але таксама будзе мець кароткачасовы характар. Затое ў апошні дзень лета чакаецца, што тэмпература ўжо апусціцца да +21 градуса днём. А верасень нас можа сустрэць дастаткова халоднай ноччу - да +8.