Учора вечарам жыхары Замосця маглі пабачыць у сваім раёне - дзе міліцыя рэдкія госці - вялікую колькасць міліцыі. Пагаворваюць яшчэ і пра пажарных. Як гавораць мясцовыя жыхары, адбылося рабаўніцтва з забойствам. Пакуль у нас мала інфармацыі пра здарэнне, паводле мясцовых жыхароў і тое, што з'явілася ў розных мэсэнджэрах, можна сказаць, што 71-гадовы мужчына напаў на 13-е аддзяленне пошты. Ён адмыслова адсачыў момант калі ў пошце на будзе людзей, але паспеў да прыезду інкасацыі, што можа азначаць, што загадзя вывучаў спецыфіку работы аддзялення.
Зайшоўшы у аддзяленне пошты, мужчына жорстка забіў работніцу пошты, скраў 3.000 рублёў якія былі ў касе і, каб схаваць сляды, паспрабаваў спаліць аддзяленне пошты. Мужчыну ўдалося затрымаць вечарам таго ж дня з прымяненнем агнястрэльнай зброі. Чакаем большай інфармацыі, або афіцыйнай інфармацыі міліцыі.