Амаль месяц таму суд Аршанскага раёна разглядаў справу аб нападзе на міліцыянта. Справа зусім не тычылася палітыкі і таму не атрымала рэзанансу і стала вядомая толькі зараз. Улічваючы рэпутацыю беларускіх судоў мы пастараемся апісаць падзеі як мага больш нейтральна і не робячы высноваў пра вінаватасць ці не абвінавачанага. Дарэчы дакладна сказаць ці вінаваты абвінавачаны складана, бо ўсё абвінавачанне строілася выключна на паказаннях сведкаў і ўдзельнікаў патасоўкі. Гэта пры тым, што ў міліцыянтаў на форме на выездах павінна вісець камера на якую запісваюцца яго дзеянні.
2 сакавіка яшчэ 2020 года мужчына прыйшоў да хаты ў п'яным стане пачаў хатнія разборкі - не рэдкая з'ява. Але скандал быў занадта харашо чутны суседзям, якія і пазванілі ў міліцыю. Мелі рацыю, бо чуліся крыкі не толькі жанчыны, але і ейных дзяцей, якія былі ў той жа кватэры. Тым больш, што п'яныя разборкі адбываліся ноччу, што тым больш не падабалася суседзям. На выклік прыехала група міліцыянтаў на чале ажно з маёрам. Маёр паспрабаваў прайсці ў хату, што вельмі не спадабалася п'яному - ён патрабаваў паказаць дакуманты і ўвогуле забараняў заходзіць у яго хату. У хаце міліцыянты пабачылі, што на балконе зачыненая жанчына, якая жыла ў хаце і, магчыма, была ахвярай хатняга гвалту.
Што адбывалася далей, сведчанні міліцыі і сведчанні абвінавачанага розняцца. Па версіі міліцыі, мужчына пачаў выпіхваць маёра з кватэры, а потым схапіў яго за плечы і разам з ім заваліўся на падлогу, адарваўшы самае дарагое - пагон! Калі абодва апынуліся на падлозе, то пачалася ўзаемная валтузня і ў выніку мужчына, "не менее одного раза" - па сведчаннях міліцыянта, удар таго ў сківіцу.
З пункту гледжання выпіўшага мужчыны, ён сапраўды спрабаваў выпіхаць міліцыянтаў за дзверы, але нікога не біў.
Суд вырашыў, што ўсё ж такі біў. Прыгавор неверагодны: 596 рублёў кампенсацыі міліцыянту, 97 рублёў і 17 капеек кампенсацыі на карысць дзяржавы і два гады ХАТНЯЙ ХІМІІ!!!!!
То бок, мужчына паваліў міліцыянта, парваў яму форму, ударыў па твары ў сківіцу і атрымаў нават не "хімію", а "хатнюю хімію". То бок, ён працягне быць дома. А цяпер узгадайце палітызаваныя прыгаворы, калі чалавек "дакрануўся" да міліцыянта або "наступіў на нагу". Адчуйце розніцу!