Пад чыгуначным мастом застраў грузавік — не ўпісаўся ў габарыты. Арыгінальнасць сітуацыі ў тым, што гадоў 15 таму пад мастом «Бутэлечнае горлышка» быў падобны выпадак і рух транспарту там быў перакрыты на дастаткова доўгі час. Менавіта тады — не маючы магчымасці хоць нешта хутка зрабіць з мастом — пачалі будаваць аб’езд які выходзіў да гэтага маста пад якім цяпер стаіць грузавік.
Грузавік патрапіў у лавушку каля 20 гадзін вечара. Пры гэтым сёння пад «Бутэлечным горлышкам» быў вялікі трафік машынаў, што стварыла марудна рухаючыся затор. Хаця відавочных прычынаў затора мы не заўважылі. Магчыма трафік падвышаны проста з заўтрашнім Днём ведаў, што прымушае аршанцаў актыўней закупацца.