Пахаладанне ў Оршы заўважылі ўжо ўсе. Але ці чакалі мы яго так рэзка. Здавалася б толькі нядаўна мы мучыліся ад спёкі да +30 градусаў. І тут рэзкае падзенне да +3. Да, сёняшняй ноччу - з панядзелка на аўторак - чакаецца +3 градусы і тое самае раніцай - пакуль людзі будуць ехаць на работу тэмпература будзе падымацца крайне марудна. У гэтым, праўда, ёсць і плюс. На гэтым тыдні чакаюцца дажджы.
Кароткачасовыя дажджы могуць пайсці ў аўторак вечарам і ў суботу. А значыць, праз некаторы час для наведвання могуць адкрыцца лясы і грыбны сезон не пройдзе дарма.