03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Здарэнні

Заяц пад коламі. Фота, відэа

12.09.2022 11:22

1970 праглядаў, 0 каментароў

Незвычайная для горада жывёла патрапіла ў ДТЗ у цэнтры Оршы

Пра тое, што дзесці каля Лядовага палацу жыве дзікі заяц нам ужо распавядалі мясцовыя жыхары. Але як і іншыя лясныя звяры заяц вельмі асцярожна паводзіў сябе ў горадзе, выходзіў пасвіцца толькі па начах і ўвогуле імкнуўся лішні раз не бачыцца з людзьмі. Для зайца пераезд з лесу ў райцэнтар стаў зручным метадам выжывання - драпежнікаў мала, а тыя што ёсць ходзяць на павадку, канкурэнтаў па ежы таксама амаль няма. У выніку, як можна пабачыць па фотаздымках, заяц не проста не кепска жыў у Оршы за лядовым палацам, а разажраўся і стаў вялікім і дастаткова тоўстым.

Ды нешта адбылося ў ноч з нядзелі на панядзелак. Заяц выйшаў са сваёй схованкі на начную прагулянку і нечага спужаўся. Людзі яго пабачылі калі звер бег па тратуары. Калі побач праязжала машына таксі, заяц рэзка звырнуў на дарогу - відавочна жывёла была спужаная нечым - у проста ўрэзаўся ў рухаўшыся аўтамабіль. Ад удару жывёла на кароткі час страціла прытомнасць і перастала рухацца. Людзей такое здарэнне здзівіла. Яны паднялі зайца і перанеслі з дарогі на траву, але заяц з-за шоку некаторы час яшчэ не мог сыйсці назад у сваю норку, хаця чыста знешне аніякіх пашкоджанняў у жывёлы не назіралася.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Заяц пад коламі. Фота, відэа

Незвычайная для горада жывёла патрапіла ў ДТЗ у цэнтры Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение