Арка з надпісам «Запрашаем у свет інструмента» сімвалічна аддзяляла раён Інструментальнага завода. Але яшчэ ў пачатку года старую пашкодзіў грузавік, калі кіроўца не разлічыў вышыню свайго транспартнага сродку. Калі ён праязджаў пад аркай, закрануў трубы і ледзь не знёс іх.
Пасля гэтага арку прыйшлося падпраўляць хоць якімі падпоркамі, абы не завалілася. Да таго ж хутка могуць пачацца працы па стварэнні падземнага пешаходнага пераходу пад чыгуначным палатном і трубы, якія ідуць ад аркі, будуць замінаць, паведамляў наш сайт раней. Потым арку знялі.
Цяпер на тым месцы ўзводзяць новую арку, у раёне адпаведная тэхніка і канструкцыі.
Больш фота глядзіце ў нашым Інстаграме, на які запрашаем падпісацца.