Каля морга і рытуальнай залі знаходзіцца не шмат жылых дамоў, але і там у прыватным сектары людзі жывуць. Мясцовыя жыхары звярнуліся да нашай рэдакцыі, каб паказаць арыгінальную праблему. Справа ў тым, што сметніцы морга не накрытыя накрыўкамі. І вецер калі-нікалі раскідвае тое што туды выкідаюць, або раскідваюць птушкі тым больш калі сметніцы - як зараз - перапоўненыя. Мы не можам дакладна казаць, што гэта сапраўды так, але мясцовыя гавораць, што ў гэтыя сметніцы работнікі выкарстоўваюць, каб выкідваць рэчы якія застаюцца ад пакойнікаў.
Напрыклад сёння раніцай пад плотам жылога дома быў знойдзены пакет з-пад пакойніка, які са сметніцы здзмула ветрам. І нечыя шкарпэткі, канешне, як лічаць мясцовыя, шкарпэткі знятыя з нябожчыка.
Разлятаюцца і іншыя рэчы са сметніка. Зноў жа паўторым, што мы не можам гарантаваць, што гэта сапраўды смецце, якое застаецца ад нябожчыкаў, але мясцовыя лічаць менавіта так, таму і асабліва баяцца яго.