Пасля ўключэння ацяплення ў жылых дамах, можа пацяплець не толькі ў памяшканнях, але і на вуліцы. Калі ссёння на вуліцы мокра і не больш за +8, то ў сераду ўжо паступова пачне цяплець і сохнуць. У аўторак, праўда надвор'е будзе такое ж як і ссёння. Дык вось, у сераду сіноптыкі прагназуюць павелічэнне тэмпературы да +10, а дажджы калі і будуць, то рэдкімі. У чацьвер дажджы зусім малаверагодныя, а тэмпература мусіць падняцца да +14.
Пятніца субота і нядзеля павінны абыйсціся і зусім без ападкаў. Амаль з той жа тэмпературай - да 14 градусаў цяпла. Выдатная нагода паехаць за грыбамі, якіх у гэтым сезоне шмат.