Чарговы візіт мінскіх міліцэйскіх чыноўнікаў стаў для аршанскага РАУС сапраўдным выпрабаваннем. Справа ў тым, што ў аршанскім, як і ў многіх іншых РАУСах, калсальны недахоп кадраў. Асабліва пасля 2020 года ў міліцыю не надта хочуць ісці добраазвотна. І калі патрульных можна набраць па прызыву, то сапраўдных спецыялістаў, у прыватнасці, аператыўных работнікаў ды яшчэ і з вышэйшай адукацыяй набраць амаль не магчыма.
Менавіта некамплект штату стаў прычынай па якой зналі з пасады зампаліта Аршанскага ўпраўлення Вячаслава Паўлава. Другім пацярпелым стаў начальнік участковых Сяргей Фіцкевіч. Афіцыйнай інфармацыі пра гэтыя звальненні не было, а Фіцкевіч і зараз прапісаны на сайце выканкаму як начальнік свайго аддзелу.