Але не трэба ўяўляць бабушку як тэрмінатара, якая з абрэза пачала гасіць міліцыянтаў. Бабушка мела выключна добрыя намеры.
Справа ў тым, што некалькі год таму, прыбіраючы ў хаце, жанчыны знайшла абрэз і некалькі патронаў да яго ў канапе. Скрутак у якім усё захоўвалася, належыў памерламу мужу пенсіянеркі, які, дарэчы, зусім не быў ні паляўнічым, ні вайскоўцам і захоўваў зброю ў парушэнне закону.
Жанчына некалькі год баялася прызнацца пра сваю знаходку, але міліцыя час ад часу абвяшчае акцыю па добраахвотнай здачы нелегальнай зброі. Вось у рамках акцыі бабушка з абрэзам і прыйшла ў Аршанскі РАУС.