Гэта была прэзентацыя выставы "Лісты падітвязняў", якая прайшла ў 2018 годзе. Тады яшчэ ніхто не чакаў пратэстаў 2020 года, арышту і доўгага зняволення Алеся Бяляцкага, а мары пра Нобелеўскую прэмію былі толькі марамі. Хаця некалькі разоў ужо Бяляцкага вылучалі на Нобеля.
Гэта відэа тады онлайн трансляваў Зміцер Казлоў, больш вядомы як блогер "Шэры кот", а цяпер таксама палітвязень. Відэа вельмі вялікае, але вартае ўвагі.