Гэтую гістоырю распавялі нам самі жыхары дома. Справа ў тым, што ў 3-ім пад'ездзе ужо некаторы час моцна пахне каналізацыяй. Прычым пах распаўсюджваецца не толькі на першым паверсе, але цягнецца па ўсім пад'ездзе - людзі з пятага паверха таксама яго адчуваюць. Канешне, жыхары пад'езда першапачаткова звярнуліся ў сваё ЖЭУ да сантэхнікаў, але яны не выявілі хоць якіх праблемаў па сваёй спецыяльнасці. І параілі звярнуцца да спецыялістаў па вентыляцыі.
А спецыялісты па вентыляцыі аказаліся сапраўднымі спецыялістамі! Па словах жыхароў дома, яны таксама не знайшлі яўных праблемаў, але далі людзям карысную прафесійную парады - заклеіць вентыляцыю скотчам! Канешне, можа быць тыя хто заклеіў цяпер не адчувае непрыемнага паху, але ж праблема не толькі не выпраўлена, але і не выяўленая яе прычына.