Першапачаткова канал мы стваралі проста як тэхнічны дапаможнік для работы з сайтам. Але пасля блакіроўкі сайта на тэрыторыі Беларусі, мы пачалі разглядаць яго як дадатковую магчымасць данясення інфармацыі. І сталі рабіць аўтарскія перадачы. Відавочна, што аўтарскія перадачы спадабаліся нашым гледачам, бо на гэтых выходных колькасць падпісчыкаў пераваліла за 1000.
Эксперты адзначаюць, што перашя тысяча — самая складаная. Цяпер развіццё каналу мусіць пайсці трохі хутчэй. На што мы і спадзяемся, з вашай дапамогай. Шчыра дзякуем усім падпісчыкам нашага каналу, а калі вы яшчэ не падпісаныя, то зрабіць гэта можна па гэтай спасылцы.