У судзе Аршанскага раёна разгледзелі справу пра дробны крадзёж. Мужчына ў адным з шматпавярховікаў на вуліцы Флёрава заўважыў ровар які на шостым паверсе пакідала яго суседка. Хаця будучы падсудны добра характарызаваўся, ні ў чым крымінальным і адміністратыўным заўважаны не быў, спакуса пажывіцца чужым з'явілася. На многае сусед не прэтэндаваў і ў адзін цудоўны дзень акуратна скруціў з чужога ровара пярэдняе кола. Пазней следчыя ацанілі кола ўсяго ў 145 рублёў. Але калі выявілася, што дзеянне мужчыны патрапілі на камеру відэаназірання, то аказалася, прасцей было купіць такое самае кола. Бо на маёмасць затрыманага наклалі арышт, выдалі падпіску аб нявыездзе, а на сканчэнне справы суд прысудзіў яму штраф у 1280 рублёў! Амаль 10 такіх колаў мог дазволіць сабе мужчына. І гэта не ўлічваючы таго, што цяпер суседзі з падазронасцю будуць ставіцца да такога суседа.
Ровары - не рэдкая здабыча вароў на Аршаншчыне. У пачатку верасня суд вынес яшчэ адно пакаранне за крадзёж ровара. У прыватным сектары мужчына заўважыў не прычэплены ровар і ўзяў яго пакатацца. Але ж гэта заўважыла гаспадыня транспарту, якая пабегла за ворам і паспрабавала адабраць свою маёмасць. Ды за кароткі час вор ужо ужо пачаў лічыць ровар сваім і аддаваць без бою не захацеў. А адбівацца ад гаспадыні ён пачаў насосам, які тут жа і зняў з скрадзенага ровара. У выніку затрыманне, арышт і суд. А ровар вярнуўся да жанчыны разам з насосам.