21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Шклоў — мужчынскі горад, але...

04.11.2022 18:23

1330 праглядаў, 0 каментароў

Суседні горад — адзін з рэдкіх выключэнняў дзе мужчынаў больш чым жанчынаў, але чаму?

Белстат апублікаваў даследванне да сусветнага дня мужчынаў. Статыстыка ў ім сапраўды цікавая і пайшла па многіх СМІ як незалежных, так і дзяржаўных. Даследванне дзяржаўнай статыстычнай службы з большага паказвае стан мужчынскага насельніцтва ў краіне. Ды вось, агулам мужчынаў меньш за жанчынаў - усяго 46,2% ад усяго насельніцтва. Гэта не дзіўна - такі невялікі перакос у бок жанчынаў назіраецца ад пачатку вядзення статыстыкі. Дзіўна тое, што некаторыя гарады выбіваюцца з гэтай статыстыцы. У чатырох гарадах мужчынаў больш чым жанчынаў: Відзы (гарадскі пасёлак), Астравец, Івацэвічы і суседні Шклоў.

Відавочна, што перакос у гэтых чатырох гарадах можна патлумачыць нейкімі прычынамі. Напрыклад, у Астраўцы рост мужчынскага насельніцтва адбыўся пасля будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якая запатрабавала шматлікіх маладых спецыялістаў мужчынаў. Але чаму Шклоў?

У Шклове няма нейкіх чыста мужчынскіх вялікіх прадпрыемстваў, але... Тут велізарная калонія. І калонія гэта мужчынская. Менавіта за кошт ейных насельнікаў у гэтым горадзе мужчынаў больш чым жанчынаў. Таму, нажаль, жанчынам радавацца не даводзіцца. Канешне, чыста па лічбах тут мужчынаў можа хапіць на ўсіх, але ж на практыцы мужчыны гэтыя аддзеленыя ад жанчынаў сцяной і калючым дротам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шклоў — мужчынскі горад, але...

Суседні горад — адзін з рэдкіх выключэнняў дзе мужчынаў больш чым жанчынаў, але чаму?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение