На тэндэр размешчаны Аршанскім выканкамам сёння раніцай звярнулі ўвагу журналісты "Народных навінаў Віцебска". Чыноўнікі вырашылі адрамантаваць прыбіральню на трэцім паверсе свайго будынку. Што ў прынцыпе, нармальна. І гэта не выклікала б аніякага рэзанансу калі б не кошт тэндэра. Справа ў тым, што на прыбіральню ў 14,6 квадратных метраў выдаткаюць 25.000 рублёў, каля 10.000 даляраў.
У тэндэры ёсць і кароткае апісанне стану прыбіральні: патрэсканая плітка, сколы на сантхніцы, правіслая столь, дэфармаваныя сцены.