00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Расейская тэхніка праз Воршу

29.11.2022 13:01

1743 прагляду, 0 каментароў

З Расеі ў Беларусь перакідваюць ЗРК «Тор-М2».

Расея, відавочна, рыхтуецца да новай атакі на Украіну з поўначы, гэта значыць, з тэрыторыі Беларусі. Расейскія вайскоўцы трэніруюцца на беларускіх палігонах, а расейская зброя перакідаецца, часта праз Воршу, на беларускую тэрыторыю.

«Live. Сообщество железнодорожников Беларуси» перадае, што з расейскага Ейску на станцыю «Лясная» ў Беларусі быў перакінуты эшалон з вайсковай тэхнікай. Там знаходзяцца не менш за 15 адзінак ЗРК «Тор-М2», а таксама каля 10 адзінак інжынернай тэхнікі.

Суполка чыгуначнікаў заяўляе, што гэта не апошні эшалон з расейскай тэхнікай, які будзе дастаўлены ў Беларусь.

На станцыю Ворша-Цэнтральная цягнік прыбыў 28 лістапада ў 10:40, адправіўся ў 12:40 (стаянка склала 2 гадзіны). На станцыю Барысаў цягнік прайшоў ужо ў 15:35. Час у дарозе на станцыю прызначэння з Расеі ў Беларусь склаў 4 сутак.

Расейцы абстрэльваюць не толькі ўкраінскіх вайскоўцаў, але і аб'екты цывільнай інфраструктуры. Пры расейскіх атаках гінуць жанчыны і дзеці, пад заваламі доўгі час шукаюць людзей, якія яшчэ могуць быць жывыя. У вызваленых украінскімі сіламі гарадах знаходзяць катавальні і братэрскія магілы, якія зрабілі расейцы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Расейская тэхніка праз Воршу

З Расеі ў Беларусь перакідваюць ЗРК «Тор-М2».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение