Зіма-вясна ў гэтым годзе была дастаткова зацяжная. Але канец тыдня і пачатак наступнага нас чакае ўжо цёплымі, калі параўнаць з папярэднімі. На выходныя можна нават запланаваць выхад на прыроду, бо тэмпература падымецца да +14 градусаў, хаця неба будзе воблачнае. Начамі таксама будзе плюсавая тэмпература. І ў адрозненні ад большай іншай частцы краіны, у нас не прагназуюцца ні дажджы, ні навальніцы.
Далей будзе толькі цяплей у сераду 12 красавіка тэмпература паветра прагрэецца ўжо да 15 градусаў.
Але ж варта разумець, што з прыходам цёплага надвор'я з'яўляецца іншая праблема - традыцыйная дурасць па выпале травы. Кожны год людзі адмыслова ці выпадкова падпальваюць сухую траву і гэта кожны прыводзіць да трагедыяў. Улічваючы, што ўвесь тыдзень па прагнозах сіноптыкаў бузе дастаткова сухім, то трэба быць акуратнымі пры выкарыстанні вагню на прыродзе.