У краіне яшчэ не ліквідавалі наступствы папярэдняга катаклізму, а сіноптыкі зноў папярэджваюць пра небяспеку з-за надвор'я. На сёння - 17 ліпеня - яны зноў абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі. У першую чаргу папярэджанне тычыцца Мінскай вобласці, але ж па ўсходу краіны чакаюцца моцныя навальніцы з парывамі ветра. Па большай частцы краіны пры гэтым тэмпература можа дасягнуць +34 градусы цяпла.
Гэта азначае, што нас можа чакаць паўтарэнне суботняй непагадзі і якія-ніякія разбурэнні.