06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Рокер абараніў свае правы ў абласным судзе

27.01.2015 07:20

3828 праглядаў, 6 каментароў

22 студзеня Віцебскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне суда горада Оршы па справе кіраўніка рок-клуба «DOORS» Аляксандра Мухіна.

Нагадаем, што гаворка ішла аб незаконным затрыманні, пазбаўленні свабоды і ўтрыманні Аляксандра трое сутак у Аршанскім псіхіятрычным дыспансеры. Касацыйная скарга была пададзена галоўным лекарам Аршанскай цэнтральнай паліклінікі У.Ц. Плыткевічам, які з'яўляецца сенатарам - дэпутатам.

Суд, разгледзеўшы пярэчанні У.Ц. Плыткевіча і выслухаўшы прадстаўленыя довады рокера Аляксандра Мухіна вырашыў: Рашэнне суда горада Оршы па справе пакінуць у сіле. І як было вырашана Аршанскім судом выплаціць рокеру 3 мільёны рублёў за маральную шкоду. Па гэтай справе была праведзена атэстацыя - навучанне лекараў па веданні законаў, якімі яны павінны кіравацца. Залікі здалі 32 ўрача - загадчыкі.

Як заявіў у заключным слове Аляксандр Мухін. «Свабода для мяне не пустое слова. І я не жадаю ператварацца ў быдла бязмоўнае і бяспраўнае. Калі ўсё гэта пачыналася, сябры, знаёмыя, сваякі мне казалі з нейкай трывогай у голасе. Не ўвязвайся, нічога не дакажаш, куды ты суешся, а то і дакладна дурнем зробяць. Плюнь, забудзь і жыві далей. Гэтая сцяна непрабіўная.

Нічога не трэба баяцца. Сіла - яна ў праўдзе. А Свабода - натуральнае пачуццё кожнага чалавека, дадзенае нам ад нараджэння. І не трэба гэта заганяць у нейкі цёмны і далёкі куток сваёй душы. Кожны дзень, хоць па кроку прасоўвацца да сваёй мэты, і ўсё будзе, і ўсё атрымаецца. Добрых, добрых і сумленных людзей вакол заўсёды больш. Гэта радуе і абнадзейвае!"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рокер абараніў свае правы ў абласным судзе

22 студзеня Віцебскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне суда горада Оршы па справе кіраўніка рок-клуба «DOORS» Аляксандра Мухіна.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение