У сацыяльных сетках было распаўсюджана два відэа-ролікі на якім група маладых людзей у краме нападае на маладога аршанца проста ў гандлёвай залі. Той спрабуе адбівацца, у выніку абодва бакі атрымліваюць па некалькі ўдараў, пасля чаго нападнікі збягаюць. Адно відэа знята нападнікамі на камеру мабільнага тэлефона, другое відэа знята камерамі назірання крамы.
Паводле каментароў да відэа, высвятляецца, бойка адбываецца ў аршанскай краме Zakrama (але гэта не дакладны факт). Група маладзёнаў прыехала ў наш горад адмыслова каб стварыць канфлікт і для гэтага ў краме напалі на маладога аршанца, які падаўся ім удзельнікам аршанскага фанацкага руху антыфашыстаў. Але як толькі ахвяра пачаў адбівацца, у бойку ўмяшаўся яшчэ адзін нападнік, а калі на бойку з'рэагавала ахова крамы, то нападнікі імгненна збеглі.