У Горках на вуліцы Сурганава прама на аўтобусным прыпынку двое жыхароў Оршы злаўчыўся скрасці тэлевізар і 20 000 расейскіх рублёў. Злачынства было раскрыта, а падазраваныя затрыманыя.
Заведзеная крымінальная справа па арт. 205 ч. 2 КК (Крадзеж, учынены паўторна, або групай асоб, альбо з пранікненнем у жыллё). Заканадаўствам прадугледжана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.
Крыніца horki.info