Жыхары дома напісалі калектыўны ліст у "Оршакамгас" з просьбай капітальнага рамонта. У лісце жыхары пятага пад'езда просяць арганізаваць у іх пад'ездзе капітальны рамонт, бо з моманту пачатку эксплуатацыі гэтай частцы дома (1965 год), капіатльнага рамонту не праводзілася ні разу. У выніку, камунікацыі праржавелі, правады вісяць клубкамі на лесвічных пралётах, дах у нектаорых месцах працякае, пад'езд не зачыняецца.
Але гэтыя скаргі - палова бяды, насамрэч, гэты пад'езд, які ўсе аршанцы бачаць над крамай "Родник", з'яўляецца камуналкай. на некалькі кватэр тут адна кухня, дзве прыбіральні, і адна ванна. У доме ніколі не было і зараз няма гарачай вады, не на ўсіх паверхах ёсць газавыя пліты - яны не прадугледжаны, але некатоырыя паверхі скідваліся, каб усталяваць 4 камфоркі на ўсіх жыхароў. На ўсіх паверхах старыя выцяжкі на кухнях забіты пылам і ў некаторых выпадках заплесневелі,