23 сакавіка ў 01:30 на вуліцы быў знойдзены труп маладога 28-гадовага хлопца. Папярэдне было ўстаноўлена, што крыху раней у 01:00 ў сварцы яму нанёс удар у сцягно металічным дубцом аршанец, 1988 г.н., які быў затрыманы, перадае прэс-служба МУС.
Іншых падрабязнасьцяў Міністэрства ўнутраных спраў пакуль не паведамляе. Рэдакцыі стала вядома, што дадзены канфлікт адбыўся з-за забароны бачыцца з дзіцем. Малады мужчына, які нанёс смяротную траўму, пражываў сумесна з маці дзіцяці загінулага, і па ўсёй бачнасці перашкаджаў зносінам бацькі і яго дзеці. Ноччу незадаволены бацька вырашыў разабрацца ў сітуацыі, якая склалася, выклікаў крыўдзіцеля на вуліцу, дзе і адбылася сварка.