06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Ліст пра рэпрэсаванага

30.03.2015 18:18

3829 праглядаў, 2 каментара

У рэдакцыю сайта прыйшоў ліст з просьбай дапамагчы даведацца месца пахавання ахвяры сталінскіх рэпрэсій

Ліст з нямецкага адрасу электроннай пошты цытуем цалкам:

"Уважаемая редакция,

Недавно в списках жертв политического террора в СССР нашел фамилию отца моей жены- Младзинского Евгения Николаевича. О судьбе его долгое время не было известно. Только годы спустя супруге прислали сообщение что Младзинский Е.Н. Был осужден, расстрелян и в 1957 году реабилитирован. Где, Когда - никаких сведений. И вот сейчас есть информация , что он похоронен в Орше. Есть ли возможность узнать место захоронения?

С уважением

Томас Шмаев"

Супрацоўнікі рэдакцыі звярнуліся да краязнаўчай секцыі АМГА "Звяз". Сябры арганізацыі таксама змаглі знайсці кароткую інфармацыю пра Яўгена Мікалаевіча:

"Младзінскі Яўген Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1909 у г. Орша, паляк, са службоўцаў, пачатковая адукацыя, начальнік гаспадарчай часткі Аршанскага мясакамбінату Оршы. Арыштаваны 1937.10.28. Асуджаны 1937.11.09 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіёнскую дзейнасьць паводле артыкула 68 Крымінальнага Кодэксу БССР да растрэлу. Расстраляны ў Аршанскай турме 1937.11.26. У 1957 17 снежня справа пераглядалася Вайсковым Трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі. УКГБ Віцебскай вобл. нумар справы 6951-п".

З дадзенага кароткага паведамлення бачна месца растрэлу, але не бачна месца пахавання. У гэтыя часы Аршанская турма знаходзілася ў сёняшнім Езуіцкім калегіюме. У такім выпадку можна дапускаць, што і астанкі Яўгена Мікалаевіча будуць знаходзіцца да гэтае пары на тэрыторыі калегіюма - перазахаванняў не праводзілася. Апошні раз пахаванні часоў Сталінскіх рэпрэсіяў тут былі выяўлены ў 2008 годзе пад час падрыхтоўкі да Дажынак, у тым месцы дзе зараз на лета ставіцца палатка-кавярня. Але і ў іншых месцах комплексу ёсць пахаванні растраляных.

Увогуле па Аршанскім раёне шмат месцаў растрэлаў ахвяраў Сталінскіх рэпрэсій, але сумніўна, што пасля растрэлу целы кудысці вывозіліся, таму найбольш верагоднае месца пахавання Младзінскага будзе на тэрыторыі калегіюма.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ліст пра рэпрэсаванага

У рэдакцыю сайта прыйшоў ліст з просьбай дапамагчы даведацца месца пахавання ахвяры сталінскіх рэпрэсій

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение