18:00

+0

5 м/с

996 гПа

21:00

-1

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

997 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

Орша, Здарэнні

Школьніца-разбойніца

03.04.2015 17:25

4351 прагляд, 11 каментароў

"Развод" хлопца скончыўся кратамі. Адзінаццацікласніца атрымала 6 гадоў турмы за рабунак і разбой.

Школьніца і чацвёра яе паўналетніх сяброў сталі фігурантамі сур'ёзнага злачынства - рабавання і разбою. Адзінаццацікласніца, не раскрываючы свайго ўзросту, пазнаёмілася ў інтэрнэце з хлопцам, запрасіла на сустрэчу, а сябры потым шантажавалі яго.

Не абцяжараная маральнымі комплексамі юная дама паабяцала забяспечыць спатканне сродкам для ўзняцця настрою. Натуральна, за грошы. Пад выглядам наркотыку прынесла нешта накшталт курыльнай сумесі. Забягаючы наперад, скажам, што даследаваць гэта рэчыва экспертам так і не давялося - яно было знішчана. Але ёсць падставы меркаваць, што хлопца проста "кінулі".

Такім чынам, пасярэдзіне рамантычнай сустрэчы ў кватэру ўварвалася група хлопцаў. Адзін з іх заявіў: дзяўчына, маўляў, з'яўляецца ягонай сястрой. Ён прыгразіў прыцягнуць гаспадара да адказнасці за сувязь з непаўналетняй і за захоўванне наркотыкаў. Прапанаваў урэгуляваць канфлікт грашыма. Той спалохаўся і аддаў патрабаваныя шантажыстам 400 тысяч рублёў.

Забраўшы сваю сяброўку і змыўшы "траўку" ва ўнітаз, нечаканыя госці сышлі. Праўда, прыхапілі з сабой сёе-тое з рэчаў - штаны, кашулю, тэлефон, навушнікі. А праз некалькі гадзін, падзяліўшы грошы, вырашылі, што ўзялі мала. І вярнуліся да сваёй ахвяры ізноў. Знайшлі банкаўскую картку, сталі патрабаваць пін-код. Няўдалы дон-хуан спрабаваў падмануць рабаўнікоў, і дарма - тыя ўзяліся яго душыць. У выніку выбілі патрэбную інфармацыю і схаваліся. Міліцыю выклікала суседка, якая пачула шум у кватэры зверху і крыкі: "Дапамажыце!".

Памочнік пракурора Аршанскага раёна Дыяна Рыбакова распавядае: - Пакаранне кожнаму з удзельнікаў крымінальнага трылера прызначылі з улікам "майстэрства" выкананай ролі. Ад абмежавання волі і адтэрміноўкі выканання пакарання да 6,5 гадоў рэальнага пазбаўлення волі ва ўмовах выпраўленчай калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

Дзяўчына, ад якой, мяркуючы па ўсім, у большасці сваёй і зыходзіла ініцыятыва злачынстваў, правядзе за кратамі 6 гадоў. На судзе адзінаццацікласніца вельмі прасіла даць ёй магчымасць скончыць школу. Кайданкі школьніцы надзелі прама ў зале суда, давучвацца яна будзе ўжо ў выхаваўчай калоніі, паведамляе "СБ".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Школьніца-разбойніца

"Развод" хлопца скончыўся кратамі. Адзінаццацікласніца атрымала 6 гадоў турмы за рабунак і разбой.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение