Тры машыны супрацьпажарнай службы, машына хуткай дапамогі і служба 104 прыехалі па выкліку на пажар у доме 50А па вуліцы Лепяшынскага. На шчасце, хуткая дапамога не спатрэбілася.
Афіцыйныя службы пакуль не далі інфармацыі пра прычыны пажару. Ад суседзяў удалося даведацца, што ў кватэры на першым паверсе выбухнуў газавы кацёл. У гэты момант у кватэры знаходзіўся сын гаспадыні.