Здарэнне адбылося 11 красавіка на 8 паверсе 9-павярхоўкі дома №95 па вуліцы Магілёўскай. На ноч у жыллі засталіся 57-гадовы гаспадар кватэры, яго 28-гадовая дачка, яе 7-гадовая дачка і 6-гадовая пляменніца - унучка гаспадара кватэры. Каля 10 гадзін вечара усе ляглі спаць і да самога здарэння паспелі заснуць. Двухпакаёвую кватэру падзялілі на мужчынску і жаночую часткі - гаспадар лёг у адным пакоі, дачка з унучкамі ў іншым. Прачнуцца змог толькі мужчына - бліжэй да поўначы ён пачуў трэск ад пажару. Выбегшчы са свайго пакою ён пабачыў моцнае задымленне і пачаў клікаць дзяўчын. Адказу мужчына не пачуў і вырашыўшы, што родныя змагла выскачыць з кватэры раней, пакінуў жытло. Аказалася, што не паспелі.
Пяць разлікаў ратавальнікаў патушылі пажар і знайшлі тры жаночых целы. Іх пахаванне адбудзецца 14-га чысла.
З суседніх кватэраў было эвакуявана 12 чалавек. Прычына пажару пакуль высвятляецца, вядома толькі тое што пажар распачаўся з кухні.
Фота абласнога ўпраўлення МНС.
На фота: дом 95 падчас пажару