Супрацоўнікі следчага камітэту распачалі следства па факту забойства 44-гадовага інспектара аховы жывёльнага і рассліннага свету ў Талачынскім раёне. На дадзены момант заведзена крымінальная справа па якой злачынцу можа пагражаць 25 год турмы, пажыццёвае зняволенне, або смортнае пакаранне. Падазраваны затрыманы і зараз з ім непасрэдна працуюць следчыя. На месцы здарэння акрамя мясцовых следчых работалі спецыялісты следчага камітэту з Мінска і Віцебска, а таксама супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў. Зараз справа перададзена ў галоўнае следчае ўпраўленне.
Расследваннем пажару ў выніку якога загінула жанчына і дзве малыя дзяўчынкі таксама цяпер займаецца следчы камітэт. Папярэдняя работа спецыялістаў з пажарнай службы не выявіла прычыну пажару. Цяпер справай заняліся супрацоўнікі следчага камітэта, якія правялі дагляд месца здарэння з выкарыстаннем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі. Следства пакуль не скончана, але некаторыя высновы следчыя ўжо змаглі агучыць. Паводле высноваў спецыялістаў, смерць усіх траіх наступіла не ад вагня, а ў выніку атручвання дымам. Прычына пажару пакуль усё адно не высветлена, але дакладна вядома тое што пажар распачаўся на кухні. Следчыя ўпэнена сцвярджаюць, што ў здарэнні няма крымінальнага характару.