У мінулым годзе наш сайт пісаў пра бабровую хатку, якая ўзнікла каля маста на Барань праз Адроўку. Тады бабры перагарадзілі плацінай невялікі ручай, стварыўшы штучную запруду на беразе якой і пабудавалі сабе невялікую хатку. Прайшоў год і хатка моцна вырасла, па знешніх прыкметах, можна пастроіць здагадку, што на гэтым месцы ўжо не адна, а дзве хаткі-суседкі. Таксама падобна на тое што жывёлы плануюць узводзіць тут і новую больш моцную плаціну.
На фота: схаваная ў дрэвах адна ці дзве бабровыя хаткі