03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

-0

2 м/с

1002 гПа

Орша, Грамадства

Чаму душацца людзі?

20.04.2015 12:03

3130 праглядаў, 13 каментароў

У цэнтры Оршы збудавалі міні-аўтастанцыю, аднак ніякага сэнсу ад яе пакуль няма. Людзі таўкуцца ў чэргах.

Наш сайт раней інфармаваў пра тое, што ў цэнтры горада пабудавалі міні-аўтастанцыі з абодвух бакоў. Цяпер людзі мусяць набываць квіткі на прыгарадныя аўтобусы ў вакенцах касаў. Нічога не выклікала вялікіх пытанняў да таго моманту, пакуль людзі не пачалі масава ездзіць. На выходных мноства аршанцаў адправіліся на могілкі да сваякоў, каб прыбраць там перад святам Радаўніцы. Аднак сутыкнуліся з праблемамі, аб чым сведчыць адзін з прыкладаў, які неабыякавыя гараджане і вяскоўцы даслалі ў нашу рэдакцыю.

Дзясяткі людзей таўкліся на прыпынку каля гарадскога парку ў чаканні сваёй чаргі на аўтобус Орша - Дуброўна. Усе набылі квіткі на аўтобус, ды і сам транспарт ужо прыбыў на станцыю, аднак, нягледзячы на наяўнасць кантралёра ў салоне аўтобуса, квіткі правяраў яшчэ адзін кантралёр перад першымі дзвярыма. А іншыя дзверы былі зачыненыя. Толькі пасля праверкі квіткоў, людзей запускалі ў аўтобус, прычым праз вузкія дзверы ў пачатку салона. Гэта справакавала таўканіну не толькі ў самім аўтобусе, але і на прыпынку, куды прыязджалі маршрутныя таксі і аўтобусы гарадскога злучэння. Апафеёз дзеі быў у тым, што ўжо ў дарозе да Дуброўны кантралёр усё адно хадзіў па аўтобусе і запытваў, хто яшчэ не аплаціў праезд. Адсюль пытанне: навошта рабіць праверку квіткоў на ажыўленым прыпынку ў самым цэнтры Оршы, павышаючы рызыку аварый, затораў і боек, калі "абілечванне" можна здзейсніць па дарозе ў самім салоне, як гэта заўсёды робіцца на гарадскіх маршрутах? Іначай, навошта было будаваць аўтастанцыю і прадаваць там квіткі на аўтобусы? Варта ўлічыць і тое, што чым бліжэй лета, тым больш людзей будуць карыстацца прыгараднымі маршрутамі. Жыхары Ларынаўкі, Брылёў, Гацькаўшчыны, Крапіўны, Дуброўны нярэдка бываюць у Оршы, а многім жыхарам Оршы неабходна ездзіць да бацькоў у тыя і іншыя вёскі альбо на ўласныя лецішчы. Калі праблему не вырашыць у бліжэйшыя дні, гэта можа прывесці да трагедыі, - баяцца жыхары.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чаму душацца людзі?

У цэнтры Оршы збудавалі міні-аўтастанцыю, аднак ніякага сэнсу ад яе пакуль няма. Людзі таўкуцца ў чэргах.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение