00:00

-3

5 м/с

1000 гПа

03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

Орша, Грамадства

Талачынка ўдзельнічае ў місіі ААН

22.04.2015 11:02

3763 прагляду, 0 каментароў

У складзе місіі ААН у Лівіі адправілася і дзяўчына з Талачына

У кастрычніку мінулага года дзяўчына ў складзе місіі па падтрыманні міру і бяспекі ў складзе Часовых сіл ААН адправілася далёка за межы радзімы, у Ліван, дзе нашу краіну прадстаўляюць пяць чалавек, а ўсяго служыць каля 15000 чалавек з трыццаці пяці краін свету.

Вядома, такой камандзіроўцы папярэднічала сур'ёзная падрыхтоўка.

- Было навучанне на міратворчых курсах у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, - распавядае Вера. - Мы ўдасканальвалі веды ангельскай мовы, здавалі кіраванне аўтамабіля, працавалі з картамі, вывучалі міжнароднае гуманітарнае права. Былі і заняткі па медыцынскай падрыхтоўцы.

Беларуская каманда нясе службу ў інтэрнацыянальным шпіталі, дзе медыцынская дапамога аказваецца як вайскоўцам, так і мясцоваму насельніцтву, уключаючы бежанцаў з Сірыі. Медыкі не толькі праводзяць прыём хворых, але і пры неабходнасці аперуюць.

Як прызнаецца Вера, даволі складана штодня мець зносіны з вялікай колькасцю людзей на англійскай мове. Бо ў дадзенай сітуацыі патрэбна не проста гутарковая англійская, трэба веданне і разуменне медыцынскай тэрміналогіі. Ды і марудзіць нельга, медыцынская дапамога павінна аказвацца тут жа. Вядома, англійскую мову даводзіцца практыкаваць і ўдасканальваць штодня.

23 лютага гэтага года наша зямлячка за добрасумленную працу і аказанне высокакваліфікаванай дапамогі ў сферы медыцыны была ўзнагароджана медалём ААН "На службе міру".

- Што мяне здзіўляе ў Ліване, так гэта відавочнасць межаў багацця і галечы, тут суседнічаюць асабнякі з маленькімі паўразбуранымі хацінамі, у якіх жывуць шматдзетныя сем'і. Апынуўшыся ў Ліване, я паглядзела на свет іншымі вачыма. Можна сказаць, што тут для мяне адбылося пераасэнсаванне каштоўнасцяў, - дзеліцца ўражаннямі Вера.

Поўную версію інтэрв'ю можна прачытаць на сайце газеты "Наша Талачыншчына"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Талачынка ўдзельнічае ў місіі ААН

У складзе місіі ААН у Лівіі адправілася і дзяўчына з Талачына

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение