Мы ўжо паведамлялі, што перад нядзельным матчам паміж ФК Орша і Светлагорскім "Хімікам" фанатаў, якія прыехалі ў наш горад затрымала міліцыя, аднаго з фанатаў пакінулі да суда ў Аршанскім РАУС. Як высветлілася, затрыманыя перад матчам былі не толькі Светлагорцы. У гэты дзень у падтрымку саюзнага клуба (фанаты Оршы і Горак лічацца саюзнікамі) у наш горад завіталі і футбольныя фанаты з Горак. За некаторы час да матчу частка фанатаў з Оршы і Горак збіраліся ў раёне Усходняй дзе і былі затрыманыя міліцыянтамі. Пад час затрымання ў аўтазак патрапілі і некаторыя выпадковыя людзі, аказаўшыеся не ў той час недалёка ад месца збору фанатаў. Па словах супрацоўнікаў РАУС, прычына затрымання - тое што фанаты рыхтаваліся да бойкі, само сабой, аніякай бойкі паміж фанатамі не адбылося.
Як гавораць сведкі, у міліцыі ў гэты дзень аказалася ад 40 да 80 (лічба, хутчэй за ўсё, завышана) фанатаў з Оршы, Горак і Светлагорска. Пасля матчу за Светлагорцамі прыехалі гульцы ФК Хімік, якія і заступіліся за сваіх. Заўзятараў Хіміка выпусцілі, да суда пакінулі толькі аднаго. Нашых і Горацкіх выпускалі пераважна са штрафамі ў дзве базавыя, парадку 8 чалавек пакінулі ў камерах да панядзелка (да суда).