"Вінаграднік" пройдзе 9 траўня.
«Напэўна, мы ўжо шмат разоў чулі пра любоў, і не раз нават на сустрэчах “Вінаградніку”. На гэтую тэму натхнілі мяне словы апостала Яна “дасканалая любоў праганяе страх”. Дух Святы нібы першы раз паказаў мне добра вядомыя словы. Што такое дасканалая любоў? Якая яна? Якой жа яна павінна быць, што нават страх адыходзіць? Ці мае сімпатыі, закаханне, эмацыйныя перажыванні на малітве — гэта дасканалая любоў? Я зразумеў, што дасканалая любоў проста так не прыходзіць. Гэта велізарная праца, гэта доўгі працэс. Любоў дасканалая проста так не з’яўляецца. Трэба навучыцца любіць...» — адзначае арганізатар сустрэч «Вінаградніку» а. Аляксандр Жарнасек, ягоныя словы цытуе catholic.by.