У сацыяльнай сетцы "УКантакце" з'явілася суполка "Попутчики Орша", якая паступова становіцца платформай для пошуку аўтамабіляў ці пасажыраў, каб дабрацца да канкрэтнага горада. Прадказальна, што самымі папулярнымі напрамкамі паездак з'яўляюцца гарады, дзе працуе ці вучыцца шмат аршанцаў - Менск, Віцебск, Горкі, Магілёў, Масква.
Звычайна ў такіх выпадках пасажыры, якія падсаджваюцца ў машыны, скідваюцца кіроўцу на запраўку аўтамабіля. Кіроўца ж мінімізуе свае затраты на дарогу, а заадно дапамагае іншым людзям якасна і хутка дабрацца да патрэбнага месца.