Некалькі дзён рамонтныя работы па вуліцы Міра былі прычынай транспартных праблемаў у цэнтры горада. На ўчастку ад Усходняй да цэнтра мянялі асфальт, але цалкам перагарадзіць гэтую дарогу праблематычна. Таму рух не закрываўся, а быў абмежаваны. Рэгуліроўшчыкі прапускалі грамадскі і службовы транспарт, але заварочвалі ў аб'езд прыватныя аўто. З-за гэтага на некаторых вуліцах па якіх быў арганізаваны аб'езд збіралася занадта шмат аўтамабіляў, што прыводзіла да затораў. Рамонтныя работы скончыліся і з імі скончыліся заторы.
Транспартныя праблемы ў горадзе абвастрыліся ў сувязі з перакрыццём маста праз Днепр па вуліцы Бабкова. Але і мост рыхтуецца да адкрыцця - рамонтныя работы падыйшлі да сканчэння. Па стане на 6 траўня на мосце ў асобных месцах ўкладалася рэшта пліткі, заліваліся для ўмацавання асновы слупоў асвятлення, многія рабочыя прыбіралі мост ад будаўнічага смецця і пяску.